На гэтым тыднi наша апошняя сустрэча.
І мы свядома завяршаем цыкл голасам Ніла Гілевіча — апошняга народнага паэта Беларусі.
Ён нарадзіўся Нінелам, але стаў Нілам, каб гучаць па-беларуску. У першыя пасляваенныя гады разносіў лісты паштальёнам і менавіта так пазнаў душу свайго народа. Потым пераклаў на родную мову больш за 400 славянскіх паэтаў. А галоўнае — пакінуў нам запавет, які не старэе.
«Спявайце, юныя паэты! Пакуль паэты будуць пець — не быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў — не анямець!»
Сяргей Аруцюнян і нейрасетка падаравалі новае гучанне менавіта гэтым радкам. Атрымаўся гімн слову, якое не змаўкае. Атрымалася наша развітанне, поўнае святла.
Дзякуй, што пражылі гэты цыкл разам з намі. Класіка сапраўды не пыльная. Класіка — прыгожая і вечная.
«Маладзечна-FM»;
9:00 і 16:00;
На хвалі 89,2.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
