«Быў. Ёсць. Буду».
У новым выпуску наш герой Уладзімір Караткевіч — апостал беларускай духоўнасці, аўтар «Дзікага палявання караля Стаха» і «Чорнага замка Альшанскага».
Чытаць навучыўся ў 3,5 гады, вершы складаў з шасці. Вайна адабрала старэйшага брата, кінула ў партызанскія лясы і інтэрнат на Урале. Пасля вяртання скончыў філфак у Кіеве, а неўзабаве падарыў беларусам гістарычны дэтэктыў. «Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць» — казаў ён.
Сёння мы гаворым пра паэзію Караткевіча. Пра сэрца, распятае за ўсіх нас.
Сяргей Аруцюнян і нейрасетка падаравалі новае гучанне гэтым радкам.
«Маладзечна FM»;
9:00 і 16:00;
На хвалі 89,2.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
