«Пахне чабор, пахне чабор…»
Усяго два словы, а перад вачыма адразу ўзнікае роднае: сонца за борам, вузкая сцяжынка, дзяўчына ў белай хустцы. Сёння наш герой Пятрусь Броўка.
У дзевяць гадоў ён пісаў лісты жанчын на фронт, трымаючы ў маленькіх руках чужыя слёзы і надзеі. У маладосці хадзіў з тростачкай і галіў галаву, захапляўся Маякоўскім. Потым была вайна: маці паэта загінула ў Асвенціме, а сам ён пайшоў добраахвотнікам. Пасля перамогі ствараў Беларускую энцыклапедыю і дапамагаў маладым талентам.
Але ў памяці народа Броўка застаўся перш за ўсё аўтарам «Пахне чабор». Гэты верш хавае гісторыю яго юнацкага кахання, якое абарвала вайна. Радкі сталі неўміручым хітом «Песняроў».
Сёння Сяргей Аруцюнян і нейрасетка падаравалі вершу новае гучанне. Той самы водар чабору, які нельга забыць, вяртаецца.
«Маладзечна – FM» 89,2
9:00 і 16:00
На хвалі 89,2.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
