«Пакіньце мне мову маю, пакіньце жыццё мне!».
Сёння наш герой Пімен Панчанка. Чалавек, які прайшоў вайну, доўгія гады быў адарваны ад Радзімы і менавіта на чужыне зразумеў: мова не проста словы. Гэта жыццё.
Ён нарадзіўся ў Таліне, але сапраўдным домам заўсёды лічыў Беларусь. Дзяцінства прайшло ў Бягомлі, куды сям’я вярнулася, калі хлопчыку было тры гады. Пазней Панчанка пачаў працаваць рабочым на дрэваапрацоўчым камбінаце ў Бабруйску, а пасля стаў настаўнікам. Вучыў дзяцей роднай мове і літаратуры. А потым паступіў у педагагічны інстытут, які скончыў перад самым пачаткам вайны.
Вайна для яго пачалася не з акопаў, а з газетных палосаў. Спецыяльным карэспандэнтам ён прайшоў франтавымі дарогамі. А потым лёс закінуў у Іран, дзе два доўгія гады паэт марыў пра Беларусь. Там нарадзіўся цыкл «Іранскі дзённік», поўны смутку і святла адначасова. Пасля вяртання Панчанка стаў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць». І менавіта ён адкрыў дарогу маладым талентам: Васілю Быкаву, Івану Мележу, Янку Брылю.
У сярэдзіне 60-х, калі па ўсёй краіне загучала пагроза русіфікацыі, Панчанка не змаўчаў. Ён адказаў вершам, які стаў крыкам душы: «Пакіньце мне мову маю».
Слухайце «Маладзечна FM»
9:00 і 16:00
На хвалі 89,2FM.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
