Сёння наш герой — Янка Купала. Паэт, які нарадзіўся ў купальскую ноч і назаўжды застаўся самым светлым голасам Беларусі.
Купала — наш зямляк! Усяго за 20 км ад Маладзечна, у Яхімаўшчыне, ёсць музей, дзе малады Іван Луцэвіч працаваў на вінакурным заводзе і пісаў першыя шэдэўры для зборніка «Жалейка». Тут, сярод нашых краявідаў, нараджалася вялікая паэзія.
У новым выпуску:
Раскажам пра ягоную бедную шляхту, драму «Раскіданае гняздо» і гарачае сэрца, якое ён аддаў Паўліне Мядзёлцы (так, тая самая «Паўлінка»!).
Чаму Колас называў Купалу «шляхцюком», а той яго — «мужыком» падчас шахматных баталій.
І галоўнае: музыка! Сяргей Аруцюнян і нейрасетка падарылі новае гучанне вершу «Абнімі ты мяне, маладая».
Купала вяртаецца — малады, жывы, блізкі. Без смутку, толькі святло.
📻 Слухайце «Маладзечна FM»
⏰ 9:00 і 16:00
На хвалі 89,2FM.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
