Сябры, новы выпуск «Паэзія: перазагрузка» — пра паэтэсу, адзін з вершаў якой зрабіў яе бессмяротнай.
Вера Вярба — сапраўднае імя Гертруда Сокалава.
Дэбютавала ў 16 гадоў. У 20 выдала першы зборнік «Вочы вясны». У 22 стала членам Саюза пісьменнікаў СССР. А галоўнае — напісала «Рушнікі»: «У суботу Янка ехаў ля ракі, / Пад вярбой Алёна мыла рушнікі…».
Песню спявала ўся краіна, а многія думалі, што гэта народная. Але аўтар — яна, Вера Вярба — паэтэса ад Бога, сімвал жаночай прыгажосці ў паэзіі.
Наш музычны рэдактар Сяргей Аруцюнян разам з нейрасеткай падарыў вершу Веры Вярбы «Вочы» новае гучанне. Кранальна, светла, з лёгкім сумам — слухайце сэрцам.
🔊 У эфіры радыё «Маладзечна-FM» на хвалі 89.2FM.
⏰ 9:00 і 16:00.
Не прапусціце.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
