«Ляці, мая думка»— знаёмы верш з новым гучаннем.
Сябры, на гэтым тыдні ў праекце «Паэзія: перазагрузка» — жанчына, якая першая ў беларускай літаратуры адкрыта загаварыла пра каханне па-жаночы, шчыра і смела.
Канстанцыя Буйло — «курганная кветка», паэтэса з цяжкім лёсам і вялікім сэрцам. Яе верш «Ляці, мая думка» (упершыню апублікаваны ў 1914 годзе) стаў новай песняй дзякуючы нашаму музычнаму рэдактару Сяргею Аруцюняну.
🔊 Слухайце «Паэзію: перазагрузку» на хвалі 89.2 FM.
⏰ у 9:00 і 16:00.
Да сустрэчы ў эфіры.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
