О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў…» — гэтыя радкі ведае кожны беларус ад малога да старога. Іх напісаў той, каго называюць «уладаром беларускага слова», аўтар «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» — Якуб Колас.
На гэтым тыдні ў эфіры радыё «Маладзечна-FM» разам з Вольгай Цвік, Сяргеем Аруцюнянам і нейрасеткай мы падарылі класічным радкам Коласа новае гучанне. Пачуеце, як паэзія перазагружаецца, але не губляе ні кроплі сілы.
⏰ Час слухаць сэрцам:
📍 9.00 і 16.00 на хвалі 89.2
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
