На гэтым тыдні ў эфіры «Маладзечна FM» (у 9:00 i 16:00)— гісторыя, якая кранае да слёз.
«Мне ўсяго шаснаццаць светлых вёснаў, Будзе дваццаць, будзе сорак пяць…» — пісала дзяўчынка з Палесся. Яна верыла ў доўгае жыццё, але памылілася. Сорака пяці Яўгенія Янішчыц не сустрэла. Яе лёс быў падобны на камету: імклівы, яркі і занадта кароткі.
Хто яна? Палеская ластаўка. Непрыручаная птушка. Паэтэса, чый голас немагчыма зблытаць ні з чыім.
Усяго за 40 гадоў яна паспела стаць зоркай беларускай літаратуры. Першыя вершы — у 4 класе. Першы зборнік — у 22. У 23 гады яе ўжо прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Поспех, прэміі, каханне… і невыносны боль адзіноты.
Радкі Янішчыц сёння спяваюць барды і нават апрацоўваюць нейрасеткі. Бо сапраўдная паэзія не памірае. Яна проста чакае новага гучання.
Слухайце праграму «Паэзія: перазагрузка» з Вольгай Цвік у 9:00 і 16:00 на хвалях «Маладзечна- FM».
Музычны рэдактар Сяргей Аруцюнян падрыхтаваў для вас новае прачытанне верша Яўгеніі Янішчыц. Светлае, параненае, жывое.
Памятайце: класіка — гэта не пыльна. Гэта прыгожа.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
