Стала добрай традыцыяй да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ўводзiць у строй важныя аб’екты, у тым ліку сацыяльныя. Навучальныя ўстановы, дзіцячыя сады, паліклінікі, спартыўныя комплексы, жылыя дамы – усе гэтыя аб’екты – уклад у будучыню краiны. А ў нашым горадзе да 7 лістапада адкрылі мадэрнізаваны аперацыйны блок у бальніцы №1.
