Больш за пяцьдзясят працэнтаў здароўя чалавека залежыць ад яго ладу жыцця і навакольнага асяроддзя. Менавіта на стварэнне камфортных умоў накіраваны дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі». Як гэтая праграма рэалізуецца на прыкладзе аграгарадка Беразінскае Маладзечанскага раёна, дзе захавана і развіваецца ўся неабходная сацыяльная інфраструктура — глядзіце ў новым выпуску.
