«Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем».
Гэтыя радкі гучаць як ціхая малітва. Нібы маці нагадвае сыну, які загасцяваўся ў горадзе. Нібы мы самі сабе нагадваем, адкуль выйшлі і куды нам трэба вяртацца.
Сёння наш герой Рыгор Барадулін. Апошні народны паэт Беларусі. Чалавек, для якога словы «дом», «зямля», «карані» былі не метафарамі, а крывёю. Неверагодны жартаўнік, аўтар дзіцячых вершаў, якія ведае на памяць не адно пакаленне. Ён нарадзіўся на хутры Верасоўка і ўсё жыццё збіраў жывыя дыялектныя слоўцы ў свой «Вушацкі словазбор». Там захаваліся «раўчына», «рупніца», «рукаты» і сотні іншых скарбаў.
У новым выпуску музыка! Сяргей Аруцюнян і нейрасетка падаравалі новае гучанне знакамітаму вершу. А выканаўца Лада Лінкевіч-Карповіч. Яе голас такі ж цёплы і кранальны, як самі радкі Барадуліна. Яна аддала сваё сэрца гэтай песні, і яна загучала па-новаму: сучасна, але з той самай шчырасцю, якую заклаў паэт.
Гэты верш не пра высокія матэрыі. Ён пра пах падвялага аеру на памытай падлозе. Пра свежы бохан хлеба. Пра блаславенне маці. «Трэба дома бываць часцей» — гэта не загад, а просьба да самога сябе.
Слухайце і паабяцайце сабе: калі скончы!
Слухайце «Маладзечна FM»
9:00 і 16:00
На хвалі 89,2FM.
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
