Сябры, на хвалях радыё «Маладзечна-FM» (89.2 FM) стартуе новы праект — «Паэзія: перазагрузка».
🎙️ Вядучая: Вольга Цвік.
🎵 Музычнае ўвасабленне:Сяргей Аруцюнян.
Першы герой — Максім Багдановіч.
Забудзьцеся пра сумныя школьныя радкі. Мы пакажам класіка жывым, маладым, дзёрзкім і закаханым. Вы даведаецеся, як хлопец, які вырас на Волзе, стаў сімвалам беларускага Адраджэння — і ўсё дзякуючы лету ў Ракуцёўшчыне (Маладзечанскі раён).
У фінале кожнага выпуску нейрасетка падаруе новае гучанне бяссмертным радкам.
Слухайце штодня:
Ранішні эфір — 9:00;
Вячэрні эфір — 16:00.
Толькі на радыё «Маладзечна-FM». Зажмурцеся і ўявіце неба над Ракуцёўшчынай. Час знайсці тую самую «зорку Венеру».
Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
