Каб навучыць любому рамяству іншага чалавека, патрэбна ў дасканаласці навыкамі валодаць самому. Але гэта яшчэ паў-справы. Галоўнае ж – навучыць майстэрству іншых, прывіць ім любоў да выбранага занятку, адкрыць у прафесіі тыя грані і аспекты, каб юнакам і дзяўчатам захацелася спасцігаць вытворчыя сакрэты і самім.